НовостиМузыкаФотоВидеоТекстыБлижний Круг
Ольга Арефьева и Ковчег - концерт в Минске 15 июня - Ольга Арефьева и Ковчег Ольга Арефьева и Ковчег - концерт в Минске 15 июня

Ольга Арефьева и Ковчег — Ольга Арефьева и Ковчег - концерт в Минске 15 июня

Ольга Арефьева и Ковчег - концерт в Минске 15 июня 2017
Легендарная Вольга Арэф’ева і гурт «Каўчэг» наведаюць беларускую сталіцу!

15-га чэрвеня а 19-й гадзіне ў мінскім клубе «БРЮГГЕ» адбудзецца доўгачаканы канцэрт-прэзентацыя адразу двух новых альбомаў Вольгі Арэф’евай і «Каўчэга».

Альбом «Глина» з’явіўся напрыканцы 2016 года. У ім танцавальныя песні ў стылі рэггей, жартаўлівыя побытавыя замалёўкі ў сусвет, прасякнуты сонцам. Яго працоўная назва «Аптымізм».

Альбом «Ангел и девочка» — аголены боль, непрымірымасць, адзінота і бессань. Вось чаму яго працоўная назва «Дэпрэсняк». Частка песень альбома напісана ад імя анёла, а частка апавядае аб няпростым зямным жыцці дзяўчынкі. Смелым рашэннем было ўключыць у яго песні розных гадоў. Галоўныя ж знаходкі альбома — гэта новыя песні Вольгі. Яны яшчэ мацнейшыя за старыя. Альбом атрымаўся з фірмовай горка-салодкай арэф’еўскай прыправай сну і явы, будзённасці й цуда.

Неверагодная, шматаблічная, трапяткая і моцная… Вольга Арэф’ева мае настолькі адметную творчую індывідуальнасць, што распавесці пра яе ў звыклых стэрэатыпных азначэннях немагчыма.
Гэта энергія, вібрацыя, дух…
«Там, где ни пера, ни пуха, ни крови — игра моей флейты для тонкого слуха, звериного уха, что ловит тончайшие шелесты духа стиха…»

Распавядзі сябрам! Няхай яны таксама прыйдуць з табой у Брюгге 15.06 ☀

📌Квіткі, папярэдне:

20 р. -танцпляц (спецыяльны кошт, толькі першыя 20 квіткоў!)
25 р. — танцяпляц
35 р. — столікі (усяго 30 месцаў)

40 р. — на ўваходзе ў дзень канцэрта

Квіткі замаўляйце па тэлефонах:

+375 29 764 35 65;
а таксама ў Білетнага Бегунка з бясплатнай дастаўкай па Мінску +375 29 379 47 42.

або на сайтах:
bezkassira.by
ticketpro.by
kvitki.by
afisha.bycard.by
smsbilet.by
Комментарии